Групавыя відэавыклікі

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
TITLE

Ад сёння вы можаце уключыць сваю камеру або паказаць свой экран падчас Галасавых чатаў у суполках – на любой прыладзе, у тым ліку планшэтах і персанальных камп’ютарах. Галасавыя чаты выходзяць на новы ўзровень: цяпер няма ніякіх абмежаванняў для анлайн-лекцый, бізнес-сустрэч і вялікіх сямейных сходаў.

Мы яшчэ зрабілі анімаваныя фоны, стылёвыя анімацыі адпраўкі паведамленняў і… Лепей зрабіць пра гэта асобны допіс у блог – запрашаем!

Групавыя відэавыклікі

Галасавыя чаты ў любой суполцы лёгка пераўтвараюцца ў відэаканферэнцыю – проста даткніцеся да значка камеры, каб уключыць перадачу відэа.

Даткніцеся да любога відэа, каб разгарнуць яго на поўны экран. Калі вы замацуеце відэа, яно застанецца ў фокусе, пакуль усе астатнія далучаюцца і ўключаюць камеры.

Каб пачаць галасавы чат, адкрыйце меню ⋮ у профілі любой суполкі, якой вы кіруеце (на iOS кнопка 'Галасавы чат' бачная адразу ў профілі суполкі).

Перадача гуку даступная для неабмежаванай колькасці ўдзельнікаў, а вось відэа могуць перадаваць толькі першыя 30 удзельнікаў, якія далучыліся да чата. Мы неўзабаве падвысім гэтае абмежаванне, каб раскрыць патэнцыял галасавых чатаў у стрымінгу гульняў і паказе разнастайных падзей у жывым эфіры.

Паказ экрана

У дадатак да перадачы відэа з камеры, вы можаце таксама паказваць свой экран – ці, як захочаце, усё адразу.

Каб паказаць свой экран іншым удзельнікам, даткніцеся ⋮ ці ⋯ у любой праграме і выберыце адпаведны пункт меню.

Налады фільтрацыі шуму

Мы палепшылі падаўленне шуму у галасавых чатах, каб голас кожнага было добра чуваць нягледзячы на аніякія нягеглыя суседнія абставіны з дрылямі. Мы таксама дадалі пераключальнік, каб вы маглі адключыць падаўленне – мабыць раптам вам спатрэбіцца даць суразмоўцам паслухаць, які гудзёж у вас стаіць?

Налады шумападаўлення

Падтрымка планшэтаў і камп’ютараў

Планшэты і камп’ютары маюць большыя экраны, а таму і размясціць на іх можна паболей усяго – напрыклад, паспрабуйце даткнуцца да бакавой панэлі, каб уключыць падзелены рэжым: з аднаго боку будзе відаць відэа, а з іншага – спіс удзельнікаў. Дарэчы, гэты рэжым добра аптымізаваны што для вертыкальнай, што для гарызантальнай арыентацыі.

Галасавыя чаты на камп’ютарах адкрываюцца ў асобным акне, так што можаце спакойна размаўляць і праглядаць іншыя свае чаты, нічога не згортваючы. А яшчэ, таксама на камп’ютарах, можна выбраць асобнае акно для паказу экрана, калі вам спатрэбіцца паказваць не ўвесь экран, а нейкую пэўную праграму.

Ну і ў дадатак: калі хтосьці пачынае паказваць свой экран, то ў камп’ютарных версіях праграмы яго відэа аўтаматычна замацоўваецца. Вельмі карысна, каб зарганізаваць працу невялічкай каманды праграмістаў.

І шмат чаго яшчэ?

А на сёння ўсё… Стоп, пачакайце. Ледзь не забылі, мы ж зрабілі два абнаўленні заместа аднаго:

Працягнуць чытаць пра анімаваныя фоны і іншыя паляпшэнні.


25 чэрвеня, 2021
Каманда Telegram

Іншыя навіны

개선된 비디오 및 그 외 다수

오늘 업데이트에서는 영상의 더 빠른 로딩, 더 나은 품질 및 새로운 속도 제어 기능, 마지막 편집 타임스탬프, 보낸 메시지에 미디어 첨부, 미니 앱의 증가된 제한, 개발자를 위한 새로운 수익화 옵션 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Кас, 2024

선물, 검증 플랫폼 및 기타

사용자들은 이제 친구들에게 선물을 보낼 수 있습니다: 선물의 수신자는 자신의 프로필 페이지에 선물을 표시하거나 별로 전환할 수 있습니다. 추가로, 텔레그램은 기업들이 고객의 전화번호를 인증할 수 있는 플랫폼을 출시했습니다: 이 새로운 인증 플랫폼은 사용자가 텔레그램을 통해 코드를 받아 전화번호를 쉽게 확인할 수 있게 하며…
5 Кас, 2024

스타 경품 및 기타

오늘 업데이트로 그룹과 채널은 경품 행사에서 Telegram Stars를 상품으로 사용할 수 있습니다. 또한, Telegram 브라우저에서 여는 모든 기사를 이제 Instant View로 변환할 수 있어 읽기 편리합니다.
6 Вер, 2024

슈퍼 채널, 스타 반응 및 구독

오늘은 텔레그램의 11주년입니다. 사용자가 콘텐츠 제작자를 지원할 수 있도록 하는 스타 반응 및 스타 구독, 봇 및 비즈니스 계정을 위한 유료 미디어, 그리고 관리자가 다른 채널이나 개인 프로필로 게시할 수 있는 새로운 텔레그램 채널 모드를 만나보세요.
14 Жні, 2024