Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Ніхто не будзе сумаваць па 2022, але з гэтым абнаўленнем мы дамо вам аб чым успомніць: адпраўка медыя са спойлерам, новыя спосабы захаваць дыскавую прастору на вашай прыладзе, новыя інструменты для малявання, прызначэнне асобных аватараў для вашых кантактаў, і шмат чаго яшчэ.
Telegram падтрымлівае фарматаванне спойлерам, праз якое можна схаваць тэкст паведамлення — увесь цалкам або нейкія пэўныя часткі. Цяпер вы таксама можаце схаваць фота і відэа з эфектам мігцення, які размые відарыс. Каб адкрыць таямніцу і ўбачыць медыяфайл, атрымальніку трэба толькі аднойчы на яго націснуць.
У меню далучэнняў выберыце адзін ці некалькі файлаў, націсніце / і выберыце «Схаваць пад спойлерам».
Telegram можа займаць амаль ніколькі на вашай прыладзе. Вашыя файлы захоўваюцца ў воблаку, так што вы можаце выдаліць іх з прылады і спампаваць нанова ў любы момант. Налады ўжо доўгія гады дазваляюць вам прызначыць максімальны памер кэшу ці аўтаматычнае выдаленне неўжываных файлаў па заканчэнні пэўнага перыяду часу.
З гэтым абнаўленнем вы можаце раздзяліць налады аўтавыдалення кэшаваных медыяфайлаў для асабістых чатаў, суполак і каналаў – з выключэннямі для асобных чатаў.
Новыя кругавыя дыяграмы дапамогуць лепей зразумець, якія канкрэтна файлы займаюць прастору, а асобныя ўкладкі для медыя, файлаў і музыкі дазволяць выдаліць самыя «важкія» адным дотыкам.
Для iOS мы значна паскорылі час, за які вылічаецца памер вашага кэшу. А карыстальнікі Android і без таго ў плюсе – іх праграма ўжо рабіла гэта на максімальнай хуткасці.
Паспрабуйце ўсе новыя магчымасці праз Налады > Даныя і сховішча > Выкарыстанне сховішча.
Рэдактар медыя Telegram, ужо багаты на магчымасці, быў поўнасцю перароблены. Інструменты малявання дынамічна змяняюць шырыню ў залежнасці ад хуткасці і аўтаматычна выраўноўваюць лініі.
Таксама мы дадалі інструмент размыцця, каб хаваць з фотаздымкаў крытычныя звесткі (або для фотабомбінгу) – а таксама 5 высокадакладных спосабаў выбіраць колеры, улічваючы піпетку.
Калі вы дадаяце тэкст на фота ці відэа, вы зможаце змяняць яго памер, шрыфт і фон. Усе карыстальнікі таксама могуць дадаць карыстальніцкія анімаваныя эмодзі ў тэкст на відарысах, нават без падпіскі на Telegram Premium.
Каб хутка дадаць формы накшталт прамавугольнікаў, кругоў, стрэлак, зорак і чат-бурбалак, націсніце кнопку «+». Вы таксама можаце ўтрымліваць нейкую паверхню, каб запоўніць яе колерам усё палатно – або каб проста ўсё сцерці.
У будучых абнаўленнях мы збіраемся яшчэ больш пашырыць магчымасці рэдактара медыяфайлаў і палепшыць яго прадукцыйнасць.
Падчас рэдагавання кантакта вы можаце выбраць аватар для яго – бачны толькі для вас у профілі гэтага кантакта.
А калі вы знайшлі нешта, што дакладна будзе пасаваць вашаму сябру, то можаце прапанаваць аватар. Каб дадаць сабе ў профіль прапанаваны відарыс або відэа, спатрэбіцца толькі два націсканні.
Адкрыйце профіль вашага кантакта > Рэдагаваць, а потым выберыце «Прызначыць аватар для…» або «Прапанаваць аватар для…».
Калі вы дазволілі бачыць ваш аватар толькі асобным карыстальнікам, то для ўсіх астатніх можна прызначыць публічны аватар.
З гэтым абнаўленнем вы таксама можаце дасягнуць поўнай прыватнасці аватара профіля: вы можаце прызначыць бачнасць на «Ніхто» і дадаць асобных карыстальнікаў ці суполкі як выключэнні.
Гэтыя налады даступныя ў Наладах > Прыватнасць і бяспека > Аватар профілю.
Інструменты накшталт агрэсіўнай барацьбы са спамам дапамагаюць кіраўнікам вялікіх суполак падтрымліваць парадак – але ў некаторых выпадках таксама маецца патрэба абараніць удзельнікаў ад нежаданых асабістых паведамленняў.
Таму цяпер кіраўнікі суполак з больш чым 100 ўдзельнікамі могуць схаваць спіс удзельнікаў праз налады суполкі. Такім чынам, калі нейкі карыстальнік не адпраўляе паведамленні ў суполку, то толькі яе кіраўнікам будзе вядома, што ён з’яўляецца ўдзельнікам.
Плаўныя новыя анімацыі былі дададзены на выпадак, калі вы хочаце перайсці да адлеглага паведамлення па адказе у актыўным чаце ці на іншай старонцы праграмы.
Падпісчыкі Premium атрымліваюць 10 новых набораў анімаваных эмодзі — навагодні падарунак ад мастакоў Telegram.
Знайсці гэтыя наборы можна ва ўкладцы эмодзі вашай панэлі стыкераў.
Мы працягваем пашыраць наш сусвет інтэрактыўных эмодзі. Каб прагледзець поўнаэкранный эфект, сінхранізаваны для вас і вашага суразмоўцы, адпраўце адзін эмодзі у любым асабістым чаце і націсніце на яго.
Усе гэтыя эмодзі таксама даступны як рэакцыі – твар статуі мааі будзе, бадай, самым карысным падчас праводзінаў 2022 года.
Тэмы цяпер даступныя ва ўсіх суполках, незалежна ад іх памеру – даючы кожнаму гэты новы спосаб прыўнесці парадак у дыскусіі.
І на сёння гэта ўсё. Мы хацелі ўціснуць яшчэ адно абнаўленне ў гэты снежань, але падумалі, што лепей будзе адпачнуць.
30 снежня, 2022
Каманда Telegram