Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Папярэдняе абнаўленне Telegram зрабіла эмодзі-рэвалюцыю, дадаўшы платформу для стварэння карыстальніцкіх анімаваных эмодзі. А гэтае абнаўленне дае вам яшчэ больш спосабаў выразіць свае пачуцці праз эмодзі – з дапамогай бясконцых рэакцый і эмодзі-статусаў.
Усе карыстальнікі цяпер маюць доступ да дзясяткаў рэакцый – уключаючы тыя, якія раней былі даступныя толькі з Telegram Premium, накшталт . Каб умясціць усе новыя эмодзі, мы змянілі дызайн панэлі рэакцый, цяпер яе можна расцягваць. Рэакцыі, якімі вы карыстаецеся часцей, будуць паказвацца ўверсе.
Падпісчыкі Premium змогуць выбіраць з бясконцай колькасці карыстальніцкіх эмодзі. Каб выбраць тое самае адценне пачуццяў з тысяч і тысяч эмодзі было не так складана, карыстальнікі Premium могуць адрэагаваць трыма рознымі рэакцыямі на паведамленне.
На дадзены момант гэтыя абнаўленні для рэакцый будуць працаваць у суполках і асабістых чатах.
Кіраўнікі суполкі могуць наладжваць даступнасць рэакцый у іх суполках.
Ад сёння карыстальнікі Premium могуць дадаць анімаваны эмодзі-статус, які будзе паказвацца побач з імем – каб хутка апавясціць усіх, чым яны займаюцца ці як пачуваюцца. Гэты статус замяняе ваш значок Premium у спісе чатаў, у суполках і профілі.
Вы можаце выбраць адзін з сямі статусаў, якія будуць змяняць колер адпаведна розным каляровым тэмам Telegram – або выбраць з бясконцай колькасці карыстальніцкіх эмодзі. Папулярныя прапановы для працы, сну, падарожжаў і іншага будуць паказвацца ўверсе.
Націсніце на ваш значок Premium у спісе чатаў або перайдзіце ў налады, каб змяніць свой статус. Націсніце і ўтрымлівайце эмодзі, каб прызначыць статус на пэўную працягласць.
Кожны можа карыстацца адкрытай платформай эмодзі Telegram, каб загружаць карыстальніцкія наборы з унікальным стылем і персанажамі для падпісчыкаў Telegram Premium.
Карыстальнікі, якія часта пераўваходзяць у свой уліковы запіс, цяпер могуць атрымліваць коды для ўваходу праз электронную пошту або могуць увайсці праз Apple ці ўвайсці праз Google.
Рэгіструючыся або ўваходзячы ў Telegram на iOS, вы цяпер будзеце бачыць больш дынамічны працэс, з новымі інтэрфэйсамі і анімацыямі, ужо знаёмымі карыстальнікам Android.
Усе імёны карыстальнікаў Telegram, накшталт @username, маюць спасылку ў фармаце t.me/username, каб вам лягчэй было падзяліцца сваім профілем, суполкай або каналам дзе заўгодна і калі заўгодна.
Цяпер жа кожнае імя карыстальніка мае ўнікальны фармат спасылкі – username.t.me – для тых, хто хоча засяродзіць увагу на імені (або не можа знайсці / на клавіятуры).
Медыя і файлы, якія спамоўваюцца на дадзены момант, цяпер кіруюцца праз «Спампоўкі» у панэлі пошуку або праз значок у вашым спісе чатаў. Вы можаце націснуць і ўтрымліваць любую спампоўку са спісу, каб змяніць іх парадак і прыярытэт – чым вышэй яна ў спісе, тым раней спампуецца.
Гэтая магчымасць ужо была даступная для iOS – націсніце і ўтрымлівайце спампоўку са спісу і выберыце «Узвысіць прыярытэт».
Новыя плаўныя анімацыі былі дададзены для адкрыцця, закрыцця і змены медыя на Android.
Карыстальнікі Android 13 або навейшай версіі могуць выбраць тэматычную іконку Telegram, якая будзе адпавядаць асноўнаму колеру і дзённаму-начному рэжыму вашага тэлефона.
І на сёння пакуль усё. І раз усе вяртаюцца да працы і вучобы, мы пойдзем у нашу сакрэтную лабараторыю, дзе ўжо пакрысе закіпае наша наступнае абнаўленне.
16 верасня, 2022
Каманда Telegram