Згортванне міні-праграм, платныя медыя, пошук гісторый і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Згортванне міні-праграм, платныя медыя, пошук гісторый і шмат чаго яшчэ

Наша чэрвеньскае абнаўленне дадае спосаб згарнуць міні-праграмы ў кампактную панэль, дапамагае стваральнікам кантэнту манетызаваць свае каналы з дапамогай платных фота і відэа, і паляпшае гісторыі, уводзячы пошук па хэштэгу або месцазнаходжанню і новы віджэт спасылкі.

Пачынаючы з сённяшняга дня, распрацоўшчыкі міні-праграм і стваральнікі кантэнту могуць выкарыстоўваць «Зоркі», якія яны зарабілі, каб атрымаць узнагароды у Toncoin або купіць Рэкламу ў Telegram па спецыяльных зніжаных цэнах.

Згортванне міні-праграм

Больш за 500 мільёнаў карыстальнікаў Telegram цяпер узаемадзейнічаюць з міні-прыкладаннямі штомесяц, каб набываць прадукты, атрымліваць паслугі і гуляць у гульні.

Пачынаючы з сённяшняга дня, вы можаце згарнуць міні-праграмы ў панэль унізе экрана. Гэта дазваляе вам адказваць на паведамленні або адкрываць іншыя міні-праграмы – а затым вяртацца да міні-праграмы, не закрываючы яе.

На ўсялякі выпадак, калі вам трэба сачыць за хамяком. 😌

Каб згарнуць праграму, проста правядзіце ўніз па яе загалоўку. Каб зноў адкрыць, націсніце на панэль праграмы ўнізе экрана і выберыце адну з вашых актыўных праграм.

Калі вы распрацоўшчык, то больш падрабязная інфармацыя даступна на гэтай старонцы.

Аплата кантэнту з дапамогай «Зорак» Telegram

У мінулым месяцы мы запусцілі «Зоркі» Telegram для набыцця лічбавых тавараў у міні-праграмах.

Цяпер стваральнікі кантэнту могуць публікаваць платныя фота або відэа ў сваіх каналах. Падпісчыкі змогуць праглядаць такія паведамленні толькі пасля аплаты «зоркамі» іх аўтару.

На ўсялякі выпадак, калі вы маеце паказаць нешта вартае зорак. 😌

Стваральнікі могуць выкарыстоўваць «Зоркі», каб атрымаць крыптавалютныя ўзнагароды, або выкарыстоўваць іх для рэкламы свайго канала і атрымаць яшчэ больш падпісчыкаў – і ўсё гэта без аніякай камісіі з боку Telegram.

Пошук гісторый па хэштэгу

Націсканне на #хэштэг у любым чаце дазваляе вам убачыць вынікі пошуку па гэтым тэгу з вашых чатаў і з публічных каналаў. З гэтым абнаўленнем, націсканне на хэштэгі ў апісаннях гісторый дазваляе вам праглядаць публічныя гісторыі з адпаведнымі тэгамі.

На ўсялякі выпадак, калі вам трэба #больш. 😌

Калі вы стваральнік кантэнту або уладальнік бізнесу, вы можаце выкарыстоўваць хэштэгі, каб дапамагчы павялічыць вашу аўдыторыю – даючы карыстальнікам Telegram спосаб арганічна знайсці ваш профіль або канал.

Telegram для бізнесу прапаноўвае шырокія магчымасці для стваральнікаў і кампаній, і даступны бясплатна як дадатак да падпіскі Telegram Premium.

Пошук гісторый па месцазнаходжанню

Карыстальнікі на вакацыях, мерапрыемстве або проста на вячэры могуць дадаць тэг месцазнаходжання да сваёй гісторыі, каб паказаць іншым, дзе знайсці прыгожыя віды і смачныя стравы.

Як і з хэштэгамі, вы можаце націснуць на тэг месцазнаходжання і праглядаць публічныя гісторыі з таго ж месца – такім чынам вы можаце зноў перажыць учорашні канцэрт або ацаніць наступнае месца для падарожжа.

На ўсялякі выпадак, калі мы не адны ў сусвеце. 😌

Толькі гісторыі, якія вы маеце права праглядаць, паказваюцца ў пошуку па хэштэгу або месцазнаходжанню. Прыватныя гісторыі ніколі не з'яўляюцца ў выніках пошуку.

Premium: Віджэт спасылкі ў гісторыях

Падпісчыкі Premium могуць зрабіць спасылкі ў сваіх гісторыях больш заўважнымі праз віджэт спасылкі. Гэта стварае стыльны папярэдні прагляд спасылкі на вашым фота ці відэа, які падтрымлівае як светлыя, так і цёмныя фоны, каб адпавядаць вашым медыя.

На ўсялякі выпадак, бо прасцей паверыць не гісторыі, а папярэдняму прагляду. 😌

Віджэт спасылкі дазваляе дадаць уласную назву спасылкі – якая замяняе тэкст спасылкі у верхняй частцы папярэдняга прагляду.

Узнагароды для стваральнікаў і распрацоўшчыкаў

Распрацоўшчыкі ботаў, якія прапануюць лічбавыя тавары і паслугі, а таксама стваральнікі, якія манетызуюць свае каналы з дапамогай платных пастоў, цяпер могуць выкарыстоўваць «зоркі» Telegram, якія яны зарабляюць, каб атрымліваць узнагароды праз Toncoin або купляць рэкламу ў Telegram па спецыяльнай зніжанай цане.

Telegram не збірае камісіі з любых транзакцый «зоркамі», таму дастасоўваюцца толькі падаткі і камісіі плацежных сістэм. Калі вы пераводзіце «зоркі» на ваш уліковы запіс платформы рэкламы Telegram, то мы нават прапаноўваем скідку ў 30%, каб пакрыць усе расходы на пабочныя плацежныя сістэмы.

Узнагароды праз Toncoin

Калі на балансе вашага канала або бота ёсць «зоркі», вы можаце вывесці іх як Toncoin праз Fragment. Toncoin - гэта асноўная валюта Адкрытай Сеткі (The Open Network)найхутчэйшага ў свеце блакчэйна. Вы можаце лёгка абмяняць Toncoin на любую іншую крыптавалюту.

TITLE

На ўсялякі выпадак, калі збор «зорак» не быў вашай канчатковай мэтай. 😌

Каб праглядзець баланс «зорак» вашага бота, адкрыйце яго Профіль > націсніце «Рэд.» > Баланс. Для каналаў, перайдзіце ў Профіль > Статыстыка > Манетызацыя.

Рэклама са скідкай для стваральнікаў і распрацоўшчыкаў

Кожны можа размясціць рэкламу, якая захоўвае прыватнасць у публічных каналах Telegram, каб прасоўваць свайго бота, канал або групу.

Распрацоўшчыкі ботаў і стваральнікі кантэнту таксама могуць выкарыстоўваць «зоркі», каб прасоўваць бота або канал, які іх зарабіўса скідкай у 30% – ствараючы эканамічна эфектыўны спосаб прыцягнення новых карыстальнікаў.

Subsidized Ads for Creators and Developers

На ўсялякі выпадак, калі вы любіце пакідаць самае салодкае на пасля. 😌

Каб аплаціць рэкламу «зоркамі», перайдзіце ў раздзел «Баланс» або «Манетызацыя» у вашым боце або канале, а там націсніце «Набыць рэкламу». «Зоркамі» можна аплаціць рэкламу толькі для таго ж бота або канала, на баланс якога яны паступілі.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб кіраванні вашымі «зоркамі», атрыманні ўзнагарод і размяшчэнні рэкламы, азнаёмцеся з Умовамі выкарыстання для распрацоўшчыкаў ботаў і Стваральнікаў кантэнту.

Гэта ўсё на сёння – мы пакуль што будзем глядзець гісторыі і гуляцца замест працы над наступным абнаўленнем.


30 чэрвеня, 2024,
Каманда Telegram

Іншыя навіны

ویدیوهای بهبود یافته و موارد بیشتر

به‌روزرسانی امروز شامل بارگذاری سریع‌تر، کیفیت بهتر و کنترل‌های سرعت جدید برای ویدیوها، زمان آخرین ویرایش، پیوست کردن رسانه به پیام‌های ارسال شده، افزایش محدودیت‌ها برای مینی اپ‌ها،…
31 Кас, 2024

هدایا، پلتفرم تأیید و موارد بیشتر

از این پس کاربران می‌توانند به دوستان خود هدیه ارسال کنند. دریافت‌کننده‌ی هدیه می‌تواند آن را در صفحه‌ی پروفایل خود نمایش داده و یا به ستاره‌ها تبدیل کنند. ستاره‌های تلگرام را می‌توان…
5 Кас, 2024

قرعه‌کشی ستاره‌ای

در به‌روزرسانی امروز، گروه‌ها و کانال‌ها می‌توانند از ستاره‌های تلگرام به عنوان جایزه در قرعه‌کشی‌ها استفاده کنند. همچنین، از این پس می‌توانید هر مقاله‌ای که در مرورگر تلگرام باز می‌کنید…
6 Вер, 2024

سوپر کانال‌ها، واکنش‌های ستاره‌ای و اشتراک‌ها

امروز یازدهمین سالگرد تلگرام است. با واکنش‌های ستاره‌ای و اشتراک‌های ستاره‌ای آشنا شوید که به کاربران اجازه می‌دهد از تولیدکنندگان محتوا…
14 Жні, 2024