Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Першае за год абнаўленне Telegram дадае 10 значных новых магчымасцей — мы падумалі, што добра будзе для пачатку крыху размяцца.
Вы можаце хутка зрабіць любы стыкер або анімаваны эмодзі аватарам любога з вашых уліковых запісаў, суполак або каналаў. Таксама, кожны можа дастасоўваць анімаваныя і карыстальніцкія эмодзі як аватары, нават не маючы падпіскі на Telegram Premium.
Нагадаем, што вы можаце прызначыць або прапанаваць аватар любому з вашых кантактаў – паспрабуйце адрэдагаваць звесткі аб кантакце праз Telegram.
Стыкеры і эмодзі цяпер згрупаваны паводле катэгорый, напрыклад, або – у адпаведнай панэлі і падчас выбару рэакцыі або статусаў. Утрымлівайце эмодзі, каб прыблізіць яго і лепей разгледзець, перш чым адпраўляць.
Карыстальнікі Telegram могуць адправіць больш за мільён разнастайных стыкераў і эмодзі, але мы не хочам, каб на выбар таго самага трэба было выдаткоўваць тры працоўных дні.
Падпісчыкі Premium цяпер могуць перакладаць цэлыя чаты, суполкі і каналы амаль без затрымак, націснуўшы на панэль перакладу уверсе. Налады дазволяць вам схаваць панэль і выбраць, якія мовы будуць перакладацца.
Усе карыстальнікі могуць перакладаць асобныя паведамленні, выбіраючы іх і націскаючы «Перакласці».
Вы можаце ўбачыць, які аб'ём даных выкарыстаў Telegram, з дапамогай падрабязных кругавых дыяграм для Wi-Fi і мабільнай сеткі – і наладзіць аўта-спампоўванне, каб падстроіцца пад свой тарыф.
Выкарыстанне сховішча мінулым месяцам атрымала такое ж абнаўленне. Бадай, нам так хутка няма чаго будзе перарабіць на кругавую дыяграму – і так усё ўжо перарабілі…
Вы можаце наладзіць аўтаматычнае захаванне атрыманых медыяфайлаў у галерэю, у залежнасці ад памераў, тыпу і чату, у якім вы атрымалі файл. Гэтае меню таксама падтрымлівае выключэнні, так што вы дакладна зможаце захаваць менавіта тое, што хочаце.
З Telegram вы не маеце патрэбы захоўваць усё на сваёй прыладзе. Медыя і дакументы можна выдаліць са сховішча прылады і спампаваць нанова з воблака Telegram у любы момант.
Кіраўнікі могуць выбраць, які з 9 асобных тыпаў медыя можна адпраўляць удзельнікам суполкі – напрыклад, фота або галасавыя і відэапаведамленні. Таксама можна адключыць тэкставыя паведамленні і стварыць суполкі толькі для медыя.
Нарэшце, цяпер можна стасавацца толькі галасавымі або віктарынамі, і ніякі кіраўнік вам не забароніць.
Вы можаце захаваць да 40% на падпісцы на Telegram Premium, калі адразу аплаціце цэлы год эксклюзіўных магчымасцей.
А цяпер, маючы цэлы год Premium наперадзе, чаму б не падарыць пару месяцаў гэтага цуду і сваім сябрам?
Распрацоўшчыкі ботаў цяпер могуць дадаваць спецыяльныя кнопкі, праз якія карыстальнікі змогуць выбраць суполкі, каналы або кантакты па загадзя вызначаных крытэрыях.
Напрыклад, можна хутка дадаць бота ў суполку, якой карыстальнік кіруе і ў якой уключаны тэмы абмеркавання.
Распрацоўшчыкі ботаў могуць даведацца пра гэту магчымасць больш падрабязна ў дапаможніку і на канале @BotNews.
Карыстальнікі, якія выйшлі з уліковага запісу, могуць хутка ўвайсці зноў праз Apple або Google ID, не ўводзячы коду з SMS. Калі ў вас прызначаны пароль двухэтапнай праверкі, то вам усё яшчэ трэба будзе яго ўвесці.
Ніводнае абнаўленне – не абнаўленне без 10 новых набораў дадатковых эмодзі ад мастакоў Telegram. Гэтым разам мы дадалі некалькі соцень іконак, зробленых спецыяльна для аватараў профілю і суполак.
Вы можаце прагледзець і дадаць любы з гэтых набораў проста зараз — праз новы раздзел «Папулярныя эмодзі» уверсе вашай панэлі эмодзі.
Нашы аніматары зрабілі інтэрактыўныя версіі для . Адпраўце любы з іх у асабістым чаце, а пасля націсніце яго, каб убачыць поўнаэкранны эфект, сінхранізаваны для вас і суразмоўцы. Таксама ўсе карыстальнікі могуць цяпер рэагаваць гэтымі эмодзі.
Нам здалося, ці мы пачулі «адпачніце»? Позна, мы ўжо завіхаемся над наступным абнаўленнем.
3 лютага, 2023
Каманда Telegram