Рэакцыі, спойлеры, пераклады і QR-коды

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Рэакцыі, спойлеры, пераклады і QR-коды

Дванаццатае абнаўленне Telegram у гэтым годзе уводзіць рэакцыі, пераклад паведамленняў, тэматычныя QR-коды, схаваны тэкст (спойлеры) і шмат чаго яшчэ.

Рэакцыі

Telegram стаў першым месенджарам, які дадаў анімаваныя і інтэрактыўныя эмодзі, адкрываючы карыстальнікам небывалыя дагэтуль спосабы самавыражэння ў чатах. А сёння некаторыя з эмодзі змогуць паказваць вашы рэакцыі, што дапаможа вам выказваць падтрымку і іншыя пачуцці – і паведамленні пры гэтым адпраўляць не трэба.

Двойчы націсніце паведамленне, каб адправіць рэакцыю 👍. Каб убачыць больш рэакцый кшталту 😁 🎉 😱 🔥 👎, націсніце на паведамленне (або націсніце і ўтрымлівайце на iOS). Кожная рэакцыя мае сваю ўнікальную анімацыю.

Вы можаце змяніць вашу рэакцыю па змаўчанні на іншы эмодзі. Android: Налады чатаў > Хуткая рэакцыя. iOS: Стыкеры і эмодзі > Хуткая рэакцыя.

У асабістых чатах рэакцыі заўсёды ўключаны. У суполках і каналах кіраўнікі могуць вырашаць, ці уключаны рэакцыі і якімі эмодзі яны могуць быць выказаны. Гэта адкрывае безліч магчымасцяў для зваротнай сувязі – ад простых «падабаек» ❤️ да сістэм галасавання 👍👎 і далей!

Кіраўнікі могуць наладзіць рэакцыі ў сваёй суполцы або канале праз старонку звестак > Рэдагаваць > Рэакцыі. Каб пашырыць магчымасці сувязі з аўдыторыяй, паспрабуйце таксама каментарыі для каналаў і апытанні.

Спойлеры

Каб пагутарыць за лёсы Цыры або Пітэра Паркера, не руйнуючы іншым асалоду дазнацца пра гэта самастояна, выберыце любую частку тэкста падчас уводу і дастасуйце новае фарматаванне «Спойлер». Такім чынам вы схаваеце абраную частку паведамлення ў чаце, а таксама ў спісе чатаў і ў апавяшчэннях.

Калі набярэцеся духу ўбачыць, што ж там схавана, націсніце спойлер, каб паказаць яго тэкст.

Пераклад паведамленняў

Ужо больш за палову мільярда людзей ва ўсім свеце карыстаюцца Telegram не толькі каб заставацца на сувязі з сябрамі, але і каб шукаць новыя знаёмствы ў публічных суполках, і каб глядзець мемы на каналах – на кожнай мове, якая толлькі існуе. А цяпер вы можаце перакласці любое паведамленне проста ў праграме!

Уключаючы Пераклад у Наладах > Мова вы дадаеце кнопку «Перакласці» у кантэкстнае меню пры выбары паведамлення. Вы таксама можаце выключыць тыя мовы, якімі валодаеце – і тады кнопка будзе схаваная для паведамленняў на гэтых мовах.

Пераклад даступны для ўсіх прылад на Android, якія падтрымліваюць Telegram, але патрабуе iOS 15+ для прылад Apple. Спіс даступных моў для перакладу залежыць ад аперацыйнай сістэмы вашай прылады.

Тэматычныя QR-коды

Вы можаце згенераваць QR-коды для любога карыстальніка з публічнай спасылкай. Гэта таксама працуе з суполкамі, каналамі і ботамі, што дазваляе вам лягчэй запрашаць людзей у ваш любімы блог ці фан-клуб.

Націсніце новую іконку QR-кода побач з імем карыстальніка (або на старонцы звестак чата), выберыце колеры і ўзор, які вам больш падабаецца, а потым можаце друкаваць, перадаваць ці іншым чынам дзяліцца вашым кодам з людзьмі і праз праграмы.

QR-код для вашага асабістага імя карыстальніка можна атрымаць у Наладах.

Новыя меню для macOS

Мы зрабілі новы дызайн для усіх кантэкстных меню ў Telegram для macOS – дадаючы новыя падказкі для скаротаў і прыгожыя анімаваныя іконкі для кожнага пункту меню ў праграме.

Новыя інтэрактыўныя эмодзі

Нашыя аніматары дадалі інтэрактыўныя версіі для эмодзі 🔥 😁 🤩 😢 😭 😱 ❄️. Адпраўце любы з іх у асабістых чатах, а потым даткніцеся да яго, каб, разам са суразмоўцам, пабачыць анімаваны эфект.

Дзякуй вам усім за неверагодны год. Зычым усім і самім сабе, каб 2022 быў нават лепшым. 🎉


30 снежня 2021
Каманда Telegram

Іншыя навіны

개선된 비디오 및 그 외 다수

오늘 업데이트에서는 영상의 더 빠른 로딩, 더 나은 품질 및 새로운 속도 제어 기능, 마지막 편집 타임스탬프, 보낸 메시지에 미디어 첨부, 미니 앱의 증가된 제한, 개발자를 위한 새로운 수익화 옵션 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Кас, 2024

선물, 검증 플랫폼 및 기타

사용자들은 이제 친구들에게 선물을 보낼 수 있습니다: 선물의 수신자는 자신의 프로필 페이지에 선물을 표시하거나 별로 전환할 수 있습니다. 추가로, 텔레그램은 기업들이 고객의 전화번호를 인증할 수 있는 플랫폼을 출시했습니다: 이 새로운 인증 플랫폼은 사용자가 텔레그램을 통해 코드를 받아 전화번호를 쉽게 확인할 수 있게 하며…
5 Кас, 2024

스타 경품 및 기타

오늘 업데이트로 그룹과 채널은 경품 행사에서 Telegram Stars를 상품으로 사용할 수 있습니다. 또한, Telegram 브라우저에서 여는 모든 기사를 이제 Instant View로 변환할 수 있어 읽기 편리합니다.
6 Вер, 2024

슈퍼 채널, 스타 반응 및 구독

오늘은 텔레그램의 11주년입니다. 사용자가 콘텐츠 제작자를 지원할 수 있도록 하는 스타 반응 및 스타 구독, 봇 및 비즈니스 계정을 위한 유료 미디어, 그리고 관리자가 다른 채널이나 개인 프로필로 게시할 수 있는 새로운 텔레그램 채널 모드를 만나보세요.
14 Жні, 2024