Захаваныя паведамленні 2.0, аднаразовыя галасавыя і відэапаведамленні, і яшчэ 8 новых магчымасцей

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Захаваныя паведамленні 2.0, аднаразовыя галасавыя і відэапаведамленні, і яшчэ 8 новых магчымасцей

На працягу студзеня мы дадалі 10 новых магчымасцей у Telegram – сярод якіх палепшаныя захаваныя паведамленні, аднаразовыя галасавыя і відэапаведамленні, якія выдаляюцца пасля прайгравання, падрабязныя меткі чытання з паказам часу, калі паведамленне было прачытана, і шмат чаго яшчэ.

Захаванае 2.0

Кожнаму карыстальніку Telegram даступны спецыяльны чат, які завецца Захаванае – месца для нататак, напамінаў і проста перасланых з іншых чатаў паведамленняў.

Гэтае абнаўленне ператварае Захаванае ў магутную сістэму захоўвання вашых спасылак, файлаў і закладак. Вы цяпер можаце праглядаць захаваныя паведамленні згрупаванымі паводле чата або як спіс, наводзіць парадак з дапамогай тэгаў, і праглядаць усе паведамленні, якія вы захавалі ў нейкім канкрэтным чаце, праз спецыяльную новую ўкладку «Захаванае» ў абагуленых медыя.

Прагляд захаванага паводле чата

Новы рэжым «**Паказваць чаты**» будзе паказваць спіс чатаў, з якіх вы перасылалі паведамленні. І захоўвацца ў іх будуць усе паведамленні, якія вы пераслалі ў Захаванае – і ад карыстальнікаў, і ад суполак і каналаў. І, як звычайна, вы зможаце замацаваць любы з гэтых «захаваных чатаў» зверху ў спісе.

Каб пераключыцца паміж рэжымамі прагляду, проста націсніце загаловак вашага Захаванага. Таксама вы можаце націснуць ⋮ / ⋯ і выбраць «Паказваць паведамленні» або «Паказваць чаты» – у такім выпадку, Захаванае запомніць апошні выбраны рэжым і наступным разам адкрыецца адразу ў ім.

Premium Тэгі для захаванага

Каб усё добра ўпарадкаваць, вы можаце дадаць тэгі да вашых захаваных паведамленняў, і гэта дазволіць вам хутка фільтраваць іх падчас пошуку.

Праз тое, што тэгі – па сутнасці эмодзі, то дадаць тэг так жа проста, як пакінуць рэакцыю – але ў тэгаў яшчэ можа быць назва. Тэгі ўжо даступныя для ўсіх падпісчыкаў Telegram Premium.

Каб шукаць паведамленні ў Захаваным, націсніце іконку 🔍 зверху ў куце. Вашы тэгі з'явяцца пад панэллю пошуку – проста націсніце на адзін ці некалькі, каб адфільтраваць пошук па гэтым тэгу.

Тэгі для захаванага

Захаваныя паведамленні ў абагуленых медыя

Усе чаты, суполкі і каналы маюць раздзел «Абагуленыя медыя», у якім можна ўбачыць фота, спасылкі, музыку і іншае. Мы таксама дадалі туды новую ўкладку «Захаванае», у якой будуць паказвацца усе паведамленні, перасланыя з гэтага чата ў ваша Захаванае.

Палепшаны пошук

Мы палепшылі пошук ва ўсіх чатах, і цяпер стала лягчэй арыентавацца ў выніках пошуку і праглядаць іх як кампактны спіс.

Палепшаны пошук

Падказка: Найхутчэйшы спосаб адкрыць пошук у любым чаце – гэта ўтрымліваць яго загаловак.

Аднаразовыя галасавыя і відэапаведамленні

Налада аднаразовасці цяпер таксама даступная для галасавых і відэапаведамленняў. Такія паведамленні можна будзе прайграць толькі аднойчы, а пасля яны імгненна аўтаматычна выдаляюцца – з анімацыяй, праз якую вы захочаце адпраўляць іх зноў і зноў.

Каб запісаць аднаразовае паведамленне, утрымлівайце і чыркніце ўверх, каб зафіксаваць кнопку запісу, а потым націсніце іконку аднаразовасці перад адпраўкай.

Прыпыненне і працяг запісу

Падчас запісу любога галасавога або відэапаведамлення, вы можаце прыпыніць і потым працягнуць запіс пазней – а не адпраўляць некалькі паведамленняў.

Каб прыпыніць запіс, чыркніце ўверх, каб зафіксаваць кнопку запісу, і націсніце кнопку ⏸️ паўзы. Каб працягнуць запіс, проста націсніце на іконку мікрафона або камеры.

Метка часу чытання ў асабістых чатах

Калі вы адпраўляеце паведамленне, 1 птушачка (✓) азначае, што яно было дастаўлена, а 2 птушачкі (✓✓) азначаюць, што яно было прачытана – і цяпер у асабістых чатах вы зможаце ўбачыць дакладны час, калі ваша паведамленне было адкрыта.

Меткі часу чытання маюць і дакладныя налады прыватнасці, якія звязаныя з вашымі наладамі бачнасці часу актыўнасці. Калі вы хаваеце сваю актыўнасць ад пэўных карыстальнікаў, то можаце ад іх хаваць і меткі часу чытання.

Каб абараніць вашу прыватнасць, меткі часу чытання бачныя толькі на працягу 7 дзён, а пасля выдаляюцца – таксама, як і ў суполках.

Premium Схаваныя меткі часу чытання і апошняй актыўнасці

Мы зрабілі так, што калі вы хаваеце ад карыстальніка меткі часу апошняй актыўнасці і чытання, то яго меткі таксама схаваныя для вас. Але з Telegram Premium вы можаце схаваць свае меткі і ўсё яшчэ бачыць іх у тых, хто паказвае іх вам.

Калі вы схавалі свае меткі часу, то яны заўсёды схаваныя ад усіх вызначаных карыстальнікаў – і для падпісчыкаў Premium сярод іх таксама.

Premium Дазволы на асабістыя паведамленні

З гэтым абнаўленнем падпісчыкі Premium змогуць выбіраць, хто можа адпраўляць ім паведамленні«Усе» або «Мае кантакты і падпісчыкі Premium». Калі вы ўключаеце гэтую наладу, то карыстальнікі без падпіскі Premium і не з вашага спісу кантактаў не змогуць пачаць з вамі чат – але змогуць адказваць, калі вы напішаце самі.

Калі вы атрымалі непажаданае паведамленне ад іншага карыстальніка, уверсе чата ёсць кнопкі для блакіроўкі карыстальніка і для скаргі нашым мадэратарам.

Premium Хутчэйшая загрузка і якасныя гісторыі

Відэа з гісторый цяпер загружаюцца у чатыры разы хутчэй. Мы таксама дадалі наладу для падпісчыкаў Premium, якая дазволіць праглядаць гісторыі ў палепшанай якасці, калі іх не турбуе лішні трафік.

Хутчэйшая загрузка і якасныя гісторыі

Новы дызайн абагуленых кантактаў

Паведамленні з абагуленым кантактам цяпер выглядаюць лепей і маюць колер і эмодзі-іконку, якую карыстальнікі выбіраюць у наладах выгляду.

Новы дызайн абагуленых кантактаў

Палепшаныя відэапаведамленні для iOS

Разам з аднаразовым рэжымам і прыпыненнем запісу, мы палепшылі запіс відэапаведамленняў на iOS. На спажытак вам – палепшаная якасць відэа, паскоранае пераключэнне паміж камерамі і зніжанае «пакалыхванне» камеры.

Іконкі праграмы для macOS

Мы дадалі версію Telegram для спампоўвання напрамую на macOS, і вы зможаце выбраць у ёй любую з 15 іконак, каб праграма пасавала да стылю вашага працоўнага стала або проста вылучалася сярод іншых.

Каб змяніць іконку праграмы, перайдзіце ў Налады > Выгляд > Іконка праграмы.


1 лютага, 2024
Каманда Telegram

Іншыя навіны

개선된 비디오 및 그 외 다수

오늘 업데이트에서는 영상의 더 빠른 로딩, 더 나은 품질 및 새로운 속도 제어 기능, 마지막 편집 타임스탬프, 보낸 메시지에 미디어 첨부, 미니 앱의 증가된 제한, 개발자를 위한 새로운 수익화 옵션 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Кас, 2024

선물, 검증 플랫폼 및 기타

사용자들은 이제 친구들에게 선물을 보낼 수 있습니다: 선물의 수신자는 자신의 프로필 페이지에 선물을 표시하거나 별로 전환할 수 있습니다. 추가로, 텔레그램은 기업들이 고객의 전화번호를 인증할 수 있는 플랫폼을 출시했습니다: 이 새로운 인증 플랫폼은 사용자가 텔레그램을 통해 코드를 받아 전화번호를 쉽게 확인할 수 있게 하며…
5 Кас, 2024

스타 경품 및 기타

오늘 업데이트로 그룹과 채널은 경품 행사에서 Telegram Stars를 상품으로 사용할 수 있습니다. 또한, Telegram 브라우저에서 여는 모든 기사를 이제 Instant View로 변환할 수 있어 읽기 편리합니다.
6 Вер, 2024

슈퍼 채널, 스타 반응 및 구독

오늘은 텔레그램의 11주년입니다. 사용자가 콘텐츠 제작자를 지원할 수 있도록 하는 스타 반응 및 스타 구독, 봇 및 비즈니스 계정을 위한 유료 미디어, 그리고 관리자가 다른 채널이나 개인 프로필로 게시할 수 있는 새로운 텔레그램 채널 모드를 만나보세요.
14 Жні, 2024