Адказы 2.0, гнуткія налады спасылак, персаналізацыя колераў і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
RАдказы 2.0, гнуткія налады спасылак, персаналізацыя колераў і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дазволіць вам цытаваць вызначаныя часткі з паведамленняў падчас адказу, адпраўляць адказы ў іншыя чаты, дадаваць спецыяльнае фарматаванне для цытат на любы тэкст, поўнасцю наладжваць папярэдні прагляд спасылак, выбіраць колер вашага ўліковага запісу, і шмат чаго яшчэ.

Рэвалюцыя адказаў

Telegram прадставіў адказы ў 2015, упершыню даючы людзям інтуітыўны спосаб сачыць за шматузроўневымі размовамі ў чатах. Усе месенджары ў выніку прынялі стандарт Telegram – і сёння мы пасоўваем межы яшчэ далей.

Цяпер карыстальнікі могуць цытаваць часткі любога паведамлення, каб зрабіць адказ на 100% дакладным. Калі вы націснеце на цытату, то яна падсвеціць арыгінальны тэкст у паведамленні з прыгожай анімацыяй.

Каб зрабіць цытату, націсніце або (на iOS) ўтрымлівайце паведамленне, пацягніце, каб выбраць тэкст, і выберыце «Цытата».

Ад сёння адказы можна адпраўляць у іншыя чаты – у выпадку, калі вам трэба адказаць прыватна або перанесці размову ў іншую суполку ці канал. Націснуўшы на паведамленне, да якога быў зроблены адказ, вы пяройдзеце ў чат, у якім яно было адпраўлена, калі вы маеце доступ да яго.

Каб адказаць у іншым чаце, націсніце на панэль адказу ўверсе ад поля ўводу і выберыце «Адказ у іншы чат», а пасля выберыце чат, у які вы хочаце адправіць адказ.

Фарматаванне цытат

У дадатак да прамых цытат іншых карыстальнікаў, вы можаце дадаць фарматаванне цытаты да любога тэксту, і ў тым ліку зрабіць некалькі цытат у адным адказе.

Фарматаванне цытат

Мы таксама палепшылі кантэкстнае меню, каб вам было прасцей карыстацца магчымасцямі фарматавання.

Налады папярэдняга прагляду

У 2015 Telegram таксама быў першым месенджарам, які дадаў папярэдні прагляд спасылак, з загалоўкам, апісаннем і медыяфайлам для кожнай старонкі.

З гэтым абнаўленнем мы даем вам поўны кантроль над папярэднімі праглядамі. Вы можаце змяніць памер медыя, выбраць, ці прагляд будзе паказвацца перад паведамленнем або пасля яго, а таксама выбраць, для якой са спасылак стварыць папярэдні прагляд, калі вы адпраўляеце некалькі ў адным паведамленні.

Адкрываць спасылкі таксама стала прасцей, бо для гэтага цяпер можна націснуць у любое месца вобласці папяэдняга прагляду.

Налады адказаў, перасылкі і спасылак

Калі вы адказваеце падчас перасылкі паведамленняў, дадаяце спасылкі ў адказ, або робіце ўсё гэта адразу, то вы можаце атрымаць доступ да ўсіх датычных налад праз новыя панэлі ў меню.

Premium Колеры ўліковага запісу

Вы можаце наладзіць прадстаўленне свайго ўліковага запісу, выбраўшы колер або спалучэнне колераў для вашага імя ва ўсіх суполках, уключна са спасылкамі, якія вы адпраўляеце, і адказамі на вашы паведамленні.

Дадаткова вы можаце выбраць значок, які будзе ўжывацца як узор, ствараючы ўнікальны фон для вашых паведамленняў. Гэты фон будзе паказвацца, калі да вашых паведамленняў будуць рабіць цытаты і адказы.

Каб выбраць колер уліковага запісу на Android, перайдзіце ў Налады > Налады чатаў > Змяніць колер імя. На iOS, перайдзіце ў Налады > Выгляд > Колер вашага імя.

Гэтыя налады таксама даступныя для каналаў, якія атрымалі дастатковы ўзровень падтрымкі5 і вышэй.

Паляпшэнні для гісторый

Гісторыі цяпер можна праматаць уперад або назад – проста ўтрымлівайце ў любым месцы на экране і цягніце ўлева ці ўправа.

А каб сэлфі атрымліваліся ярчэйшымі, можаце скарыстацца пярэдняй успышкай – з гнуткімі наладамі для цеплыні і інтэнсіўнасці.

Каб наладзіць цеплыню і інтэнсіўнасць успышкі, утрымлівайце значок ⚡ падчас выкарыстання пярэдняй камеры для гісторыі.

Калі вы ўпершыню адкрыеце гісторыі, то ўбачыце хуткі дапаможнік, які растлумачыць асноўныя жэсты.

На сёння ўсё. Перадаем справы ў вашы адказныя рукі, пакуль будзем занятыя наступным абнаўленнем.

28 кастрычніка, 2023
Каманда Telegram

Іншыя навіны

개선된 비디오 및 그 외 다수

오늘 업데이트에서는 영상의 더 빠른 로딩, 더 나은 품질 및 새로운 속도 제어 기능, 마지막 편집 타임스탬프, 보낸 메시지에 미디어 첨부, 미니 앱의 증가된 제한, 개발자를 위한 새로운 수익화 옵션 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Кас, 2024

선물, 검증 플랫폼 및 기타

사용자들은 이제 친구들에게 선물을 보낼 수 있습니다: 선물의 수신자는 자신의 프로필 페이지에 선물을 표시하거나 별로 전환할 수 있습니다. 추가로, 텔레그램은 기업들이 고객의 전화번호를 인증할 수 있는 플랫폼을 출시했습니다: 이 새로운 인증 플랫폼은 사용자가 텔레그램을 통해 코드를 받아 전화번호를 쉽게 확인할 수 있게 하며…
5 Кас, 2024

스타 경품 및 기타

오늘 업데이트로 그룹과 채널은 경품 행사에서 Telegram Stars를 상품으로 사용할 수 있습니다. 또한, Telegram 브라우저에서 여는 모든 기사를 이제 Instant View로 변환할 수 있어 읽기 편리합니다.
6 Вер, 2024

슈퍼 채널, 스타 반응 및 구독

오늘은 텔레그램의 11주년입니다. 사용자가 콘텐츠 제작자를 지원할 수 있도록 하는 스타 반응 및 스타 구독, 봇 및 비즈니스 계정을 위한 유료 미디어, 그리고 관리자가 다른 채널이나 개인 프로필로 게시할 수 있는 새로운 텔레그램 채널 모드를 만나보세요.
14 Жні, 2024