Дапаможнік па верыфікацыі старонкі

Verification

Telegram прапануе верыфікацыю чатаў для публічных асоб і арганізацый, каб карыстальнікі лёгка маглі ідэнтыфікаваць афіцыйныя крыніцы. Каманда Telegram звычайна праводзіць верыфікацыю актыўных каналаў, ботаў або публічных суполак, якія маюць папулярныя і верыфікаваныя ўліковыя запісы на сама менш 2 з гэтых платформ:

  • TikTok
  • Instagram
  • Facebook
  • YouTube
  • Twitter
  • VK
  • Snapchat

У апісанні профілю на гэтых платформах размясціце спасылку на ваш канал, бота ці суполку ў Telegram – так мы зможам упэўніцца, што яны сапраўды належаць вам. Пасля гэтага звяжыцеся з нашым ботам @VerifyBot, каб прайсці верыфікацыю.

Праверка на папулярнасць

Падчас верыфікацыі мы папросім вам даць сама менш 2 спасылкі на артыкулы ў СМІ, у якіх згадваецца вы або ваша арганізацыя. Каб працэс быў для нас прасцейшым і мы змаглі верыфікаваць вас хутчэй, пажадана, каб:

  • Публікацыя была размешчана ў шырока вядомым і даўнім СМІ
  • Артыкул, на які вы спасылаецеся, напісаны па-англійску

Артыкулы абавязкова павінны згадваць публічную асобу або арганізацыю, для якіх праводзіцца верыфікацыя, але неабавязкова, каб яны мелі спасылку на Telegram.

Што рабіць, калі я не маю верыфікаваныя ўліковыя запісы на 2 з гэтых платформ?

Калі пра вас або пра вашу арганізацыю ёсць старонка на Вікіпедыі, якая не намінавана на выдаленне і адпавядае крытэрыям значнасці – а таксама спасылаецца на ваш канал, бота ці суполку ў Telegram – то яна можа лічыцца як 1 верыфікаваны ўліковы запіс.

Для арганізацый, спасылка на канал у Telegram на іх афіцыйным сайце таксама можа ўлічвацца. Бот прапануе вам размясціць дадатковыя звесткі і каментарыі пасля праверкі спасылак на сацыяльныя сеткі.

Калі вы хочаце прапанаваць спасылку на артыкул на Вікіпедыі або на афіцыяльны сайт заместа спасылкі на сацыяльныя сеткі, пераканайцеся, што яны ўтрымліваюць спасылку на канал, суполку ці бота, для якіх вы хочаце атрымаць верыфікацыю Telegram.

Што рабіць, калі я не магу знайсці 2 артыкулы ў СМІ?

Калі пра вас або пра вашу арганізацыю ёсць старонка на Вікіпедыі, якая не намінавана на выдаленне і адпавядае крытэрыям значнасці – а таксама спасылаецца на ваш канал, бота ці суполку ў Telegram – то яна можа лічыцца як 1 артыкул у СМІ.

Для арганізацый, спасылка на канал у Telegram на іх афіцыйным сайце таксама можа ўлічвацца. Бот прапануе вам размясціць дадатковыя звесткі і каментарыі пасля праверкі спасылак на сацыяльныя сеткі.

Што азначае верыфікацыя?

Гэта азначае, што ваш канал, суполка ці бот прызнаныя афіцыйнымі, і заяўка на верыфікацыю была адобрана Telegram. Мы запрашаем усе арганізацыі і публічных асоб падаць запыт на верыфікацыю – працэс і патрабаванні аднолькавыя для ўсіх заяўнікаў.

Верыфікаваныя чаты маюць спецыяльны значок Verification Check, які будзе з'яўляцца на іх старонках звестак, а таксама ў спісе чатаў і ў выніках пошуку.

Верыфікацыя не з'яўляецца адабрэннем дзейнасці або любога меркавання ці кантэнту, размешчанага ў чаце – хутчэй, яна мае мэтай даць карыстальнікам, журналістам і даследчыкам магчымасць ідэнтыфікаваць афіцыйныя крыніцы.

Ці можна верыфікаваць мой асабісты ўліковы запіс?

Прабачце, але на дадзены момант Telegram не дае такой магчымасці. Верыфікацыя даступная толькі для вялікіх і актыўных афіцыйных каналаў, суполак ці ботаў.

Ці патрэбная мне верыфікацыя?

Звярніце ўвагу, што атрыманне верыфікацыі не пашырыць вашы магчымасці ў Telegram - гэта проста адзін са спосабаў паказаць, што ваш канал, суполка ці бот з'яўляюцца афіцыйнымі крыніцамі. Спасылка на Telegram на вашым афіцыйным сайце ці ў іншых афіцыйных уліковых запісах у сацыяльных сетках можа мець падобны вынік.

Як мне змяніць назву чата або кароткую спасылку пасля верыфікацыі?

Для верыфікаваных каналаў, суполак ці ботаў немагчыма змяняць назву або кароткую спасылку (t.me/…). Калі вам абсалютна неабходна змяніць назву або спасылку, вам спярша давядзецца адмяніць статус верыфікацыі. Звяжыцеся з @VerifyBot і адпраўце каманду /unverify. Пасля гэтага вы зможаце зрабіць неабходныя змены і яшчэ раз падаць запыт на верыфікацыю.